24 красавіка а 12:30 у бібліятэцы Медуніверсітэта адбудзецца сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан, якая пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Творчая сям’я прэзентуе свае кнігі для дарослых і дзяцей першакурснікам.
Студэнтаў чакаюць вершы пад акарыну, сакральная беларуская дуда ў гонар тых, хто абраў шлях дапамагаць людзям, здзіўленне і натхненне.
Імпрэза пройдзе па адрасе: пр. Дзяржынскага, 83.