Сябры маладзёвай ініцыятывы “StudAlliance” падвялі вынікі літаратурнага конкурсу пад назвай “пісьмовы неФАРМАТ” сярод студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Яны выявілі 5 пераможцаў, якія выдалі пяць самых цікавых адказаў на тэму “Што значыць для мяне быць беларусам”.
Пераможцы былі ўзнагароджаны карыснымі падарункамі ад рэдакцыі газеты “Наша Ніва” і грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма”.
Далей вы можаце азнаёміцца з працамі пераможцаў. Працы публікуюцца ў адвольным парадку.