4 верасня 2010 у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Пастаўскім доме рамёстваў у 16.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Гульня фарбамі» Алеся Квяткоўскага. У праграме: выступ мастака, канцэрт аўтарскай песні Вікторыі Іллінскай, прэзентацыя дакументальнага фільма «Валанцёры» аб працы валанцёрскага летніка Таварыства аховы помнікаў у Паставах у 2008 г.