МГА “Гісторыка” правяла шыкоўную вандроўку па месцах “верхняга Мінска” 30 верасня.
Арганізатары былі ўзрадаваныя, што гэтым разам прыйшлі не толькі пастаянныя прыхільнікі беларускай спадчыны, але і новыя, якія даведаліся пра экскурсію з сайта кампаніі “Будзьма беларусамі!”
У экскурсіі паўдзельнічала 54 чалавекі, якія задавалі неверагодную колькасць пытанняў не толькі пра “верхні горад”, але і пра ахову спадчыны, што ўзрадавала экскурсаводаў.
Адно з найцікавейшых пытанняў было: “Які самы стары будынак у Мінску?” Адказ такі – гэта Петрапаўлаўская царква, якая была пабудаваная ў XVI стагоддзі.
Таксама былі раздадзеныя паштоўкі і флаеры, разыграныя дыскі і торбачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і праходзіла экскурсія.
Фотаздымкі з экскурсіі Ташы Міхайлоўскай.