24-га кастрычніка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Наша “Пяцісотгоднасць” адбылася творчая сустрэча з літаратарам Васілём Дранько-Майсюком. Прысутныя, а гэта навучэны 1-га курса Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўніцтва імя І. М. Жыжаля, з вялікай цікавасцю паслухалі лекцыю пра класка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Даведаліся шмат новага і нечаканага. Асабліва іх зацікавіла тое, што да творчай дысцыпліны Колас сябе прывучаў, дзякуючы… Францыску Скарыну! У адным з лістоў да Л. Клейнбарта аўтар “Сымона-музыкі” пісаў, што калі вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, то ўпершыню даведаўся пра дзейнасць друкара. “Ён шмат што паспеў і многае дасягнуў, бо меў цвёрдую волю!” — казаў Коласу настаўнік. Прыклад Скарыны натхніў паэта, які ўдалейшым здзіўляў сваіх калег (асабліва Янку Купалу) сваёй працавітасцю, мэтанакіраванасцю і цягавітасцю. Сустрэча прайшла на адным дыханні.