05.01.2016 | Навіны "Будзьма!"

Яшчэ тысяча немаўклівых календароў ад “Будзьмы!” з’явіцца ў кнігарнях

Трэці наклад календара “Не маўчы па-беларуску!” на 2016 год ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з’явіцца ў кнігарнях 6 студзеня.

Прыемных і карысных падарункаў не бывае зашмат! Кампанія “Будзьма беларусамі!” падрыхтавала для вас ужо трэці наклад яркага, пазнавальнага календара “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Два наклады немаўклівага календара – а гэта 7 000(!) асобнікаў – у большасці крамаў скончыліся за некалькі дзён да Новага году.

Таму ад 6 студзеня яшчэ 1 000 асобнікаў – а гэта 366 тысяч адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік – чакаюць вас у кнігарнях па ўсёй Беларусі.

Адрасы кнігарняў, а таксама падрабязная інфармацыя пра каляндар ТУТ!

Адзначым таксама, што мабільная версія календара, якую спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках:  для iOS і для Android.

Разам з календарамі ў кнігарнях з’явіцца і дапастаўка найлепшага святочнага падарунка для дзетак – кнігі “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды“.

Асобнікаў засталося не так шмат, таму спяшайцеся! А ўжо праз некалькі месяцаў Саюз беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва “Кнігазбор” парадуюць нас новымі прыгодамі Пэтсана і Фіндуса па-беларуску. Сачыце за навінамі!


3 Каментаў у “Яшчэ тысяча немаўклівых календароў ад “Будзьмы!” з’явіцца ў кнігарнях”

  1. Ясь says:

    Наўмысна зайшоў у кнігарню набыць гэты каляндар. Але ў выніку не стаў пакупаць, бо няма на йім чым адзначаць сёньняшнюю дату (маю на ўвазе квадратык з пластмасавай палоскай, яны заўсёды маюцца на календарах такога тыпу). Усё ёсьць у календара: добрая папера, цікавае афармленьне, нават, што ён даражэйшы ў два разы за такога ж роду календары не перашкода, а вось прылады для адзначэньня даты няма(( Вельмі ня зручна такім календаром карыстацца.

  2. Уладзімір says:

    На Google Play каляндар на 2015 год…. А на 2016?

  3. Tatiana says:

    Летась набыла сабе і бацькам ваш каляндар. Вельмі чакала і выпуску каляндара і ў гэтым годзе. Але мяне чакала расчараванне(
    Не разумею, чаму словы у ім,такія ж, як і ў 2015 годзе. Па-першае, няўжо у беларускай мове скудна са словамі? А па-другое, выходзіць, што ён ужо не разлічаны на леташніх спажыўцоў.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика