На возеры Сялява – адным з найбуйнейшых азёраў на паўночным усходзе Беларусі – ёсць выспа, на якой некалі было сярэднявечнае паселішча. У той час яно было фарпостам на шляху з вараг у грэкі.
Цяпер на выспе працуе валанцёрская археалагічная экспедыцыя, ядро якой складаюць скаўты з харугвы «Малое палессе». 30 ліпеня ў іх летніку пад эгідай кампаніі «Будзьма беларусамі!» прайшла лекцыя, прысвечаная 500-годдзю беларускаму кнігадрукаванню. У гасцях у скаўтаў быў пісьменнік, бард, навуковец Серж Мінскевіч. Пасля лекцыі адбыўся канцэрт аўтарскай песні і дыскусія на тэму гісторыі і сучаснасці беларускай кнігі.