1 сакавіка 2014 у 11.00 Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага запрашаюць дзяцей і бацькоў на свята “Чытанкі для маленькіх”
Вядоўца прэзентацыі і праважатая ў чароўны свет чытанкі пісьменніца Аксана Спрынчан пазнаёміць вашых дзетак з курачкай-рабушачкай, коцікам-варкоцікам ды іншымі цудоўнымі героямі! Будуць конкурсы і гульні, а пазнаёміць з незвычайнымі музычнымі інструментамі музыка Яраш Малішэўскі. Разам з мастачкай Святланай Кальковай-Дударэнка, якая адмыслова для “Чытанкі” зрабіла неверагодныя малюнкі, дзеткі змогуць памаляваць і акунуцца ў колеры і фарбы кніжных ілюстрацый.
Дзеткі! Прыводзьце з сабою бацькоў!
Бацькі! Падарыце дзеткам свята!
1 сакавіка, 11.00.
Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага (пр. газеты “Праўда”, 20).
Уваход вольны.