20 жніўня 2017 г. у прыходскім доме Зэльвенскай Свята-Траецкай царквы ў межах акцыі “Пяцісотгоднасць” грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці выбітнай паэткі і дзяячкі беларускага нацыянальнага руху Ларысы Геніюш (1910 – 1983). У выкананні гурта “Балцкі Субстрат” гучалі кампазіцыі на словы Ларысы Геніюш, Юлія Таўбіна і Сяргея Дарожнага, а намаганнямі Валерыі Чарнаморцавай сярод шматлікай – да паўсотні гледачоў – публікі была праведзена віктарына паводле творчай біяграфіі паэткі на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Фота Ганны Амозавай і Віктара Шэвялюка