21 лютага ў музэі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася літаратурна-музычная фольк-вечарыну “Зіма з летам страчаецца”, прымеркаваная да міжнароднага дня Роднай мовы з удзелам спеўнага дуэта Юліі Літвінавай і Рамана Яраша (народныя песні); танцавальнай капэлі “На таку” (акардэон, скрыпка, бубен), Аранчыцкага сельскага Дома фальклёру, фальклорнага гурта Пружанскай Дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Шырмы.
Падчас вечарыны гледачы мелі магчымасьць згадаць і даведацца пра выбітных дзеячаў беларускай культуры з Пружаншчыны, сярод якіх М. Забэйда-Суміцкі, Р. Шырма і інш. Сваёй творчасьцю падзяліліся мясцовыя калектывы, прадстаўленыя як вучнямі са школы мастацтваў, так і самадзейнымі вясковымі спявачкамі сталага веку. Юлія Літвінава і Раман Яраш выканалі палескія народныя песьні. Пад музыку капэлі “На таку” госьці танцавалі традыцыйныя беларускія танцы. Прыканцы вечарыны гледачы – жыхары Пружаншчыны самі ахвотна станавіліся выканаўцамі: старэйшыя кабеты ўзгадвалі бяседныя песні і паказвалі мясцовыя танцы, да якіх ахвотна далучалася моладзь.
Самыя актыўныя ўдзельнікі вечарыны атрымалі сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбывалася імпрэза.