26.12.2016 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Зімовыя прыгоды Мамы Му ў Мінску ды Радашковічах

16-17 снежня лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му ў басейне” (паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр) нібыта Дзед Мароз завітаў у спецыяльны дзіцячы садок №   235 г. Мінска і ў Радашковіцкую сярэднюю школу. Сустрэчы праходзілі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, дзякуючы якой выхавацелькам і настаўніцам былі ўручаны дзіцячыя альманахі “Гарбузік” для сумеснага чытання і гуляння і прыгожыя плакаты, прысвечаныя 500-дзю беларускага кнігадруку, які мы будзем святкаваць у наступным годзе.

У садку дзетак было не многа, але ўсе яны незвычайныя і цудоўныя. Разам з выхавацелькамі яны адказвалі на пытанні і рабілі размінку. Усе намалявалі самі сабе медалі і атрымалі па малочнай цукерцы. Аднаму хлопчыку на жаль нельга было есці цукерку – дык ен атрымаў фламастар! У Мамы Му знойдуцца падарункі для кожнага!

У актавай залі Радашковіцкай сярэдняй школы сабраліся вычні другіх класаў – каля 40 чалавек! І што тут пачалося! І моўная віктарына, і практыкаванні па плаванню, і шчырая падтымка – смех і радасць! Пасля спектаклю, мастар-класу і цукерак, хлопчыкі і дзячынкі расказалі вершы на беларускай мове, якія яны вывучылі на ўроках. Дзеткам пашанцавала з настаўніцамі, якія прывіваюць любоў да роднай мовы. Як у сапраўдным тэатры акторкам напрыканцы ўручылі кветкі са словамі падзякі. А за гэта дзякуй бацькам!

Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!

Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.

Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.

 

 

 

 

 

Тэгі:

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика