Тры творчыя сустрэчы з бардам Зміцерам Бартосікам і пісьменнікам Барысам Пятровічам адбудуцца 20 лістапада ў межах “Будзьма!”ў Полацку. Аб 11.30 пачнецца сустрэча творцаў у Цэнтр народнай творчасці (вул.Ніжнепакроўская, 27) з вучнямі педагагічнага каледжу і прафесійнага тэхнічнага вучылішча.
А 14.00 у будынку Полацкай гімназіі З. Бартосік і Б. Пятровіч сустрэнуцца з вучнямі старэйшых класаў гімназіі і настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.
Напрыканцы візіту ў Полацк у Цэнтры народнай творчасці Змітра Бартосіка і Барыса Пятровіча будуць чакаць сябры полацкай Таварыства беларускай мовы.
Ласкава запрашаем!