2 лістапада вядомы айчынны бард Зміцер Бартосік наведаў Магілёў з канцэртам, які адбыўся ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма”.
На канцэрце музыка праспяваў як старыя песні, добра вядомыя беларускай публіцы, так і песні са свайго новага альбому, які зараз знаходзіцца ў працэсе падрыхтоўкі.
Зміцерам Бартосікам была таксама прэзентаваная кампанія “Будзьма” і праведзеныя конкурсы “Будзьма беларусамі!”. Пераможцы атрымалі прызы з сімволікай “Будзьма!”.
“Канцэрт быў проста фантастычны! Маладыя людзі, якія прысутнічалі на канцэрце, адкрылі мяне для сябе. Я быў уражаны,” – падзяліўся Зміцер Бартосік.
Выступы вядомага барда будуць ладзіцца на рэгулярнай аснове і надалей. Сачыце за нашымі абвесткамі на сайце.
Фота з рэсурсу litara.net