Толькі ў пятніцу, 17 кастрычніка, і толькі ў Гродна адбудзецца творчая сустрэча з Зміцерам Вайцюшкевічам. Сустрэча з спеваком пройдзе ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма!”. Запрашаем!
На сустрэчы можна будзе таксама пазнаёміцца з новымі музычнымі і кніжнымі навінкамі. Арганізатары прыезду Зміцера Вайцюшкевіча, кампанія “Будзьма!”, абяцаюць таксама разнастайныя конкурсы, прызы і падарункі. Падрабязней пра агульнабеларускую кампанію “Будзьма!” на www.budzma.org
Пачатак імпрэзы: пятніца, 17 кастрычніка, 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Увага! Колькасць месцаў будзе павялічана.
Уваход вольны.
Запрашаем!
Даведка: Зміцер Вайцюшкевіч – лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra. Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадскі шансон, рок, аўтарская песня. Падрабязней пра Зміцера Вайцюшкевіча на www.todar.net