2 сакавіка Рыгора Барадуліна не стала. Мы смуткуем па дзядзьку Рыгору, але маем яго вершы, якія толькі пачынаюць жыць.
Сярод гэтых вершаў ёсць прысвячэнне дзяўчатам Кулінам, фатаздымкаў якіх мы так і не дачакаліся. Вядома, якія цёплыя пачуцці да сваёй маці Куліны Андрэеўны праз усё жыццё пранёс народны паэт. Таму мы публікуем гэты яшчэ нікому не вядомы вершык і спадзяемся, што маладыя бацькі, натхніўшыся ім, назавуць сваіх нованароджаных дачушак гэтым чароўным імем, а на небасхіле заззяе новая зорачка ў сузор’і Кулін!
Вершы Рыгора Барадуліна жывуць, яго справа жыве, а значыць, і зорка дзядзькі Рыгора ніколі не згасне!
Кулінка
Чырванашчокая малінка,
Паспела сплакацца Кулінка.
Услед штосілы галяпала,
А рэха так і не дагнала.
На фота – маленькі Рыгор Барадулін з маці Кулінай Андрэеўнай.
Фота: baradulin.by
Папярэднія выпускі:
Сачыце за навінамі на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” і дарыце дзеткам вершаваныя сюрпрызы ад зорак беларускай паэзіі!
Пра праект “Зоркі імёнаў” чытайце тут.
Інфа-партнёр: