Гэты дзень у беларускай гісторыі.
1881 г.: нарадзіўся Янка Журба, беларускі паэт.
Журба, Янка (сапраўднае імя Івашын, Іван Якаўлевіч) (30 красавіка (18 красавіка па старым стылі) 1881 – 7 студзеня 1964) — беларускі настаўнік і паэт.
Нарадзіўся ў вёсцы Купніна Лепельскага павета, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці ў беднай сялянскай сям’і, якая складалася з 12 чалавек. У 1898 годзе паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасці. Пасля заканчэння семінарыі ў 1902 годзе настаўнічаў у пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губерні. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасля вучобы выкладаў рускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 года настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губерні. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў 1941 годзе. Пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, быў настаўнікам музыкі і спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку.
Напрыканцы 30-х гадоў амаль страціў зрок. Па вайне жыў у Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Сьвята-Эўфрасінеўскага манастыра. Апошнія гады жыцьця цярпеў вялікую нястачу.