1981: 45 сябраў-заснавальнікаў Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы накіравалі ліст у Міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР, дамагаючыся, каб іхнюю арганізацыю зарэгістравалі.
1927: Нарадзіўся Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
1949: Нарадзілася Валянціна Яноўская, беларускі гісторык.
1976: Памёр Аляксей Грыцук, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртавання беларусаў Канады (нар. 1910).
1999: У пераходзе станцыі метро “Няміга” ў Менску загінулі 53 чалавекі. Сотні людзей былі параненыя.
Крыніцы: http://www.svaboda.org/ , http://www.tio.by/ , http://be-x-old.wikipedia.org/