07.03.2013 | Чорна-белыя вершы

Галіна Дубянецкая // “Гэты няісны свет”

Галіна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Мінску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах “Унія”,”Крыніца”. Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альманахах і анталогіях. У 2008 годзе выдала кнігу паэзіі “Анадыямэна”. Жыве ў Менску. Гадуе дачку Станіславу.

 

 

 

 

І.Б.

гэты няісны сьвет
раптам адхлыне час
браце маўчы маўчы
падае сэрца ў дол

гэты вар’яцкі дом
сочыць нязгасны зрок
падаюць сэрцы скрозь
іх паглынае плынь

крохкае хвілі скон
мроіцца водгук дзесь
нас нам вяртае плынь
поўнымі нейчых сьлёз

дзе наш сапраўдны дом
веяў азораны ўзьлёт
вымавіцца няўзнак
слоў патаемны сэнс

 

 

ew1

Чорна-белыя вершы // Пра праект // Удзельнікі папярэдніх выпускаў

Беларускае Лiтаратурнае Радыё ЕЎРАРАДЫЁ relax.by Культурный журнал Саюз беларускіх пісьменнікаў

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика