Адкрыццё выставы работ беларускіх мастакоў «Сцяжынкамі Язэпа Драздовіча» пройдзе ў Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры 18 лістапада. Карціны, прывезеныя з Германавічаў Шаркаўшчынскага раёна, прабудуць у Браславе месяц.
Пра тое, як пройдзе цырымонія адкрыцця выставы, распавяла намеснік дырэктара Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Эла Зінкевіч.
Паводле яе слоў, сюжэты 30 жывапісных работ прысвечаны жыццю і творчасці мастака, філосафа і вандроўніка Язэпа Драздовіча. Сярод карцін, патлумачыла суразмоўніца, у асноўным партрэты і пейзажы.
– Адкрыццё выставы адбудзецца 18 лістапада, – падзялілася Эла Зінкевіч. – Мы плануем, што на цырымонію прыедуць запрошаныя госці: кіраўнік культурна-асветніцкага цэнтра імя. Язэпа Драздовіча ў Германавічах Шаркаўшчынскага раёна Ада Райчонак, а таксама самі аўтары работ – мастакі з Мінска і Віцебска.
Пачатак мерапрыемства ў 15.00.