Гомельскія гісторыкі стварылі да 365-годдзя Лоеўскай бітвы 1649 г. гісторыка-дакументальны фільм, у якім у дэталях апісваецца адна з самых выбітных еўрапейскіх баталій XVII ст. У фільме распавядаецца пра абставіны геапалітыкі таго часу, асобы Януша Радзівіла і Міхайла Станіслава Крычэўскага, хаду самой бітвы і інш.
Марыя Булавінская – адзін з аўтараў фільма:
– Ідэя стварэння фільма з’явілася яшчэ падчас вучобы на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Тады мы, група энтузіястаў, пазычылі ў музеях, тэатрах, розных клубах строі таго часу і пачалі ўласнымі сіламі засвойваць кампутарныя тэхналогіі, дзякуючы якім можна было рэканструяваць некаторыя сюжэты бітвы. Увогуле гэтая тэма стала цікавай для стварэння фільма, бо даведаліся, што ў Лоеве таксама ёсць энтузіясты, якія неабыякавыя да сваёй мінуўшчыны і дбаюць пра тое, каб убудучыні на месцы бітвы з’явіўся мемарыяльны комплекс.
Фільм складаецца з 2-ух часткак пад назвамі:
1649. У пошуках месца бітвы
1649. Па слядах Крычэўскага
Сёння, 31 ліпеня а 19-ай гадзіне ў Лоеве адбудзецца першая прэзентацыя фільма. Перад прэзентацыяй актывісты Гомельскага ТБМ і неабыякавыя лоеўчане наведаюць месца бітвы і ўскладуць кветкі ля памятнага крыжа.
Гістарычна даведка:
Лоеўская бітва 31 ліпеня 1649 г. – адна з бітваў казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. у Рэчы Паспалітай. Бітва адбылася паміж войскам польнага гетмана Вялікага Княства Літоўскага Януша Радзівіла і казацкім войскам наказнога казацкага гетмана Міхайла Станіслава Крычэўскага.