Увечары 5 ліпеня ля Касцёла Бернардынцаў у Будславе сабраліся вернікі-каталікі і пілігрымы з усіх куткоў Беларусі ды іншых краін. Штогод нагодай для такога збору пад сценамі старога касцёла з’яўляецца жаданне людзей пакланіцца Будслаўскаму абразу Божай Маці, якая з’яўляецца адной з найгалоўнейшых ікон каталіцкай царквы і вядомая па шматлікіх цудах. Сёлета ў Будславе сабралася больш за сорак тысяч венікаў. На святкаванні прысутнічалі епіскапы з Польшчы, Румыніі, Украіны, Італіі, а таксама папскі легат кардынала Жана-Луі Тарана.
Аляксей Сталяроў