Усяго адзін дзень, 10 верасня, у Каложскай царкве ў Гродна будзе адчыненая выстава “Захаваная спадчына”. Выстава бясплатная. Час працы: з 11-й да 19-й гадзіны.
Выстава арганізаваная Каложскай царквою і Музеем гісторыі рэлігіі ў межах еўрапейскіх дзён спадчыны, якія сёлета праводзяцца ў Беларусі 12 і 13 верасня.
Фота: Дзікевіч Аляксандр, radzima.org