Учора ў парку Горкага можна было ўвесь дзень назіраць незвычайнае відовішча: група прамысловых альпіністаў ўсеяла дрэвы парка, каб апрацаваць старыя сукі і падарыць iм новае жыццё.
Андрэй Шалепін , спецыяліст па комплексным абслугоўванні дрэў дзеліцца сваім уражаннем ад ініцыятывы : Сёння мы апрацавалі два таполі. Без сумневу, ссякаць гэтыя выдатныя дрэвы з-за сухіх галін было б вялікай памылкай. Гэта наш парк і мы не можам заставацца абыякавымі.
Ігар Корзун , прадстаўнік таварыства «Зялёная сетка» і ініцыятар кампаніі «Гарадскі ляснічы » адзначае: “Пасля зімовага дыялогу з адміністрацыяй парку, якая сцвярджала, што ў іх няма дастатковых сродкаў для пакрыцця такix прац, я звярнуўся да прамысловым альпіністам. Хлопцы пагадзіліся гэтую працу зрабіць на валанцёрскіх пачатках, але безумоўна яны не могуць рабіць яе заўсёды бясплатна. Калі да падобных ініцыятываў падключыцца больш гараджан і таксама бізнес мы зможам самі шмат у чым дапамагчы гораду і зрабіць яго такім, якім нам будзе прыемна яго бачыць…”
Фота: Аляксандр Ждановіч, Tarantino.by