З мінулага тыдня ў горадзе Ваўкавыску, а дакладней у раёне Шведскіх гор, якія, як вядома, і былі Ваўкавыскам у старажытныя часы, праводзяцца археалагічныя раскопкі. Кіруе раскопкамі дацэнт кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага універсітэта імя Я. Купалы Генадзь Семянчук.
На раскопках добраахвотна працуюць валанцёры. Як планавалася, у гэтым месццы збіраліся ўсяго толькі зняць глебу для пошуку “культурнага слою”, але, як часта бывае, зусім выпадкова знайшлі хрысціянскія пахаванні жыхароў старажытнага гораду часоў князя Ягайлы.
Фота з раскопак і знаходкі, а таксама падрабязнасці тут: http://volkovysk.blogspot.com/