У сацыяльнай сетцы ў кантакце з’явілася новая ініцыятыва, закліканая абараняць права прыватнай уласнасці гамельчукоў.
“Грамадзяне павінны быць гаспадарамі ў сваім доме, падворку, раёне, горадзе і краіне ў цэлым. Папулярызацыя права прыватнай уласнасці, абарона інтарэсаў грамадзян перад свавольствам чыноўнікаў — асноўная мэта дадзенай суполкі. Дапаможам адзін адному адстаяць свае правы, інакш прападзем паасобку. Незалежныя органы мясцовага самакіравання — гарантыя недатыкальнасці ўласнасці грамадзян, права прыватнай уласнасці.
Роўнасць усіх відаў уласнасці перад законам з’яўляецца галоўным фактарам паспяховага эканамічнага развіцця любога грамадзяніна і дзяржавы ў цэлым.” — прэзентуюць сябе ініцыятары суполкі.
Нагадаем, шт оапошнім часам у Гомелі вядзецца ўшчыльненне забудовы цэнтра горада і знос прыватных хат. Ахвярай гэтага працэсу стала і вуліца Валатаўская, гістарычную забудову якой на сёняшні дзень не атрымаласяадстаяць у мінкульце грамадскім актывістам з гомельскага ТБМ і ГА “Талака”.