У сераду, 11 лютага, адбыўся першы ў гэтым годзе занятак моўных курсаў. Яго тэма была прысвечана Дню ўсіх закаханых.
У гэты вечар госці акрамя іншага даведаліся, што любіць можна каўбасу і радзіму, а кахаць – дзяўчыну ці хлопца, а таксама, што рускамоўны выраз «любовь-морковь» перакладаецца як «любошчы-мілошчы».
Моўныя заняткі будут праходзіць кожную сераду, у 18.00 гадзін, у Доме культуры чыгуначнікаў. Госцем наступных заняткаў стане Андрусь Такінданг – беларускі мастак, музыкант, паэт і тэлевядучы.
intex-press.by