Экавёскі ў Беларусі – з’ява пакуль рэдкая. Знайсці іх цяжка і дабрацца туды не так проста. На дадзены момант добра вядомы два такія віліджы – «Росы» і «Звон-гара».
На жаль, да другой даехаць пакуль не атрымалася, а вось першую мы наведалі яшчэ ўвосені. Такім чынам, па шматлікіх просьбах – эка-селішча “Росы”.
“Росы” знаходзяцца ў Менскай вобласці, кіламетрах, можа, у 50 ад сталіцы. Жыве тут чалавек каля паўсотні, а вось на зіму застаецца толькі дзесяць двароў. Гэта таму, што не ўсё пакуль яшчэ арганізавана – не паўсюль ёсць электрычнасць і газ.