Шточацвер ад 19-й да 23-й у кавярні «Жар-птушка» адбываюцца беларускія вечарынкі. Уваход каштуе 6 тыс. рублёў з носа. Зазвычай збіраецца каля 70–80 чалавек. Наведваюць танцы пераважна юнакі і дзяўчаты: студэнты і працоўныя. Але прыходзяць часамі, у ранейшыя гадзіны, і сем’і з дзецьмі-школьнікамі, якія паміж танцамі тусуюцца ля гульнявых аўтаматаў. Для дзяцей уваход нічога не каштуе.
На танцах вучаць ойру, падэспан, полькі. Большасць наведнікаў — беларускамоўныя.
Кавярня месціцца ў парку Горкага, ля вадаспаду. Даезд да метро «Плошча Перамогі» ці аўтобусам нумар 100 па праспекце. Або трамваямі да прыпынку «Парк Горкага».