20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, магілёўская сярэдняя школа № 8 сустракала гасцей: да вучняў завіталі пісьменнікі, сябры СБП Міхась Булавацкі, Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка, Мікола Яцкоў, а таксама сябра СПБ Алесь Казека.
У тульны пакой беларускай мовы і літаратуры аб’яднаў вучняў 5-11-х класаў разам з настаўніцамі Святланай Грахольскай, Святланай Рабавай, Наталляй Прасаловіч і з’явіўся сведкам цікавай размовы пра беларускасць, родную мову і яе значэнне ў нашым жыцці.
Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка, Алесь Казека, Міхась Булавацкі.
Яраслаў Клімуць пазнаёміў з альманахам магілёўскіх літаратараў “Брама” і заахвоціў вучняў да стварэння ўласных твораў, якія маглі б з’явіцца на старонках выдання.
Міхась Булавацкі віншуе Іллю Белавусава
Міхась Булавацкі распавёў пра беларускае пяціборства, якім кіруе шмат гадоў, запрасіў вучняў да ўдзелу ў ім і правёў літаратурную бліц-віктарыну па творах Максіма Багдановіча і Янкі Купалы. Перамог у віктарыне вучань 7 класа Ілля Белавусаў, які атрымаў з рук спадара Міхася ягоную кнігу з аўтографам.
Сяргей Украінка
Гучалі вершы і празаічныя творы ў аўтарскім выкананні. Пісьменнікі адказалі на пытанні вучняў і перадалі падарункі – альманах “Брама”, часопіс “Дзеяслоў” і свае кнігі. Завяршыла сустрэчу аўтограф-сесія.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Фотаздымкі Святланы Грахольскай, lit-bel.org