Чарговая экскурсія па гораду Мінску ад МГА “Гісторыка” і кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе 26 траўня.
Сёння Плошча Незалежнасці – гэта цэнтр беларускай сталіцы. Вакол яе месцяцца Дом ураду, Чырвоны касцёл, гасцініца, некалькі навучальных устаноў. Ці можна паверыць, што калісь гэта была ўскраіна горада?
Сустракаемся ў 18:00 каля цэнтральнага ўваходу ў БДПУ імя Максіма Танка.
Экскурсавод – Цімох Акудовіч.