Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Такія цудоўныя словы прысвячаў наш знакаміты класік Якуб Колас свайму роднаму мястэчку. Родным мясцінам прысвячаецца шмат твораў чалавека на планеце.
Мы бачым імкліва зменлівыя абрысы горада Смалявічы: яго старадаўнія хаціны ды новабудоўлі, паркі і прысаднікі, архітэктурныя помнікі і популярныя сучасныя куточкі адпачынку. Гарадскі краявід мяняецца ў залежнасці ад дня ці вечара альбо ад надвор’я. Мы бачым горад і ў прамянях летняга сонейка, і ў снегавых празорах зімы, у днях вясенняга красавання і ў золаце восені, у раняшняй імзе і надыходзячых прыцемках… Але як нам перадаць тое, што мы бачым?! Сёння ёсць магчымасць не толькі выразіць свае уражанні праз словы, ноты ці масла, але як кажуць «праз лічбу».
Грамадскай ініцыатыва “За Новыя Смалявічы” абвяшчае аб пачатку фотаконкурса “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры!”. Ён будзе праходзіць у тры туры. Пасля кожнага з тураў будуць абвешчаны пераможцы, аўтары лепшых фотаздымкаў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад парталу www.smaliavichy.org, а самі фотаздымкі папоўняць фотагалерэю парталу.
А напрыканцы года, будуць абраныя лепшыя фотаздымкі з трох тураў, якія патрапяць у каляровы каляндар грамадскай ініцыатывы “За Новыя Смалявічы”. Падрабязней аб умовах фотаконкурсу.
У фотаконкурсе запрашаем прыняць удзел:
– сапраўдных, адданых і шчырых смалявічан, жыхароў горада Смалявічы, якія не жадаюць мірыцца з рэчаіснасцю і бачаць свой горад унікальным і непаўторным. Дакажыце гэта ў сваiх працах!
– тых, хто нарадзіўся ў горадзе Смалявічы, але зараз жыве далека ад родных мясцін. Можа у Вас не толькі ў сэрцах, але і «ў бітах» засталіся тыя краявіды, што мроюцца і аб чым уздыхае душа. Падзяліцеся з намі, і Вы станеце бліжэй да родных мясцінаў!
– гасцеў горада і творчых людзёў, якія шукаюць Музу. Мы запрашаем у наш горад па фотасесіі і гарантуем прыемныя уражанні, натхненне, пачуцці, ідэі і як вынік – плёны творчы працэс.
Мэта фотаконкурса – паказаць жыхарам і гасцям Смалявіцкага раёна ўсю прыгажосць роднага Смалявіцкага краю на якую, нажаль, мы не звяртаем увагу ў штодзённым жыцці. А таксама мы жадаем каб вы, паказалі тыя пазітыўныя (хочацца верыць) змены, якія адбываюцца / адбыліся у нашым горадзе.
Так, напрыклад, у мінулым годзе сябры ініцыатывы “За Новыя Смалявічы” ладзілі вандроўку па тэрыторыі Смалявіцкага раёна. За гэты час наш фотаархіў павялічыўся на тысячу фотаздымкаў, частку з каторых мы выклалі ў фотагалерэі сайту, якая рэгулярна папаўняецца. Дадзеныя фотаздымкі знаходзяцца ў фотагалерэі партала www.smaliavichy.org.
Калі вас зацікавіў наш конкурс і вы жадаеце прыняць у ім удзел, калі ласка, дасылайце нам свае фотаздымкі на электронную скрыню [email protected] !