Міжнародны тэатральны форум адбудзецца 2-3 мая і збярэ на сцэне калектывы з Беларусі, Літвы і Расіі.
«Непратаптаны шлях» – гэта фестываль асаблівых тэатраў, які праводзіцца ў Брэсце 11 гадоў.
Яго ўдзельнікі – людзі з асаблівасцямі развіцця, якія, нягледзячы на розныя парушэнні, уражваюць майстэрствам і натхняюць мужнасцю і крэатыўнасцю.
Фестываль пройдзе ў Брэсцкім тэатры драмы 2 мая з 15.00 да 18.00 і 3 мая з 10.00 да 12.00. На сцэну выйдуць тэатры «Жалейка» і «Інверсія» (Брэст), «Каралеўства цікавых спраў» (Пінск), «Кауке» (Плунге, Літва) і іншыя.
Уваход вольны.