Тут прадстаўленыя абразы і нацельныя крыжы, старажытныя фаліянты і адзенне.
Сяргей Казуля, старшы навуковы супрацоўнік музея рэлігіі, кажа, што гэтай выставы магло і не быць, калі б не дапамога некалькіх гарадзенцаў.
“У першую чаргу рэстаўратара Уладзіміра Кіслага, які аднаўляў гэтыя крыжы. Большасць прадметаў – а гэта прыкладна 98% – са збораў музея, аднак тут ёсць і зборы прыватных калекцыянераў Яна Лялевіча і Януша Паруліса. Я выказваю ім падзяку”.
Спадар Сяргей правёў для наведнікаў міні-экскурсію пра дзесяць стагоддзяў прадстаўленых на выставе крыжоў.
Да першага снежня у зале гарадзенскага музея, што на вуліцы Замкавай, выстава будзе чакаць цікаўных.
Андрэй Мялешка
Фота Андрэя Мялешкі і Аляксандра Саенкі