Амаль 200-старонкавае выданне выйшла ў кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” і мае назву “Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны”.
– Ён адрасаваны найперш аматарам гісторыі Прынёманскага краю. Тут пералічваюцца падзеі, выдатныя дзеячы, звязаныя з беларускім рухам, людзі, што паходзяць з Гарадзеншчыны, нарадзіліся тут ці былі звязаныя лёсам, жыццём, працай з нашым краем. Безумоўна, сучасны падзел на вобласці досыць штучны. Але я зыходзіў з сённяшняга адміністрацыйна-
– Што цікавага можа ўбачыць чытач?
– Каляндар прыдатны на кожны год. Ён складзены як даведнік. Возьмем, да прыкладу, канец жніўня. 27 жніўня у вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна нарадзіўся беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн. У маім календары ён таму, што з 1931 па 1945 год жыў у Слоніме. У гэты ж дзень расстраляны ў страшным 1937 годзе Аляксандр Каваленя,беларускі археолаг, які паходзіў з вёскі Кашаўцы Бераставіцкага раёна. У 1993 годзе памёр у вёсцы Азярніца Алесь Сучок, беларускі паэт, які пахаваны на Слонімшчыне.
Хачу падкрэсліць, што ў маім даведніку толькі людзі, якія ўжо адышлі ў лепшы свет. З сённяшніх дзеячаў тут нікога няма, і я шчыра зычу ім яшчэ не хутка трапіць на старонкі такога выдання. Іншая рэч, што некаторыя асобы згадваюцца ў звязку з пэўнымі падзеямі. Прыкладам, адкрыўся ўнікальны Гудзевіцкі музей, і я згадваю, што заснавальнікам яго быў Алесь Белакоз.
Складальнік даведніка спадзяецца, што ягоная кніжка будзе цікавай не толькі сталым краязнаўцам, але і вучнёўскай моладзі, якая цікавіцца нашым мінулым. Выданне дапоўненае іменным паказальнікам. Прэзентацыя даведніка адбудзецца ў верасні.
Андрэй Мялешка
Фота Андрэя Мялешкі