Беларускія музеі ў час ЧС па хакеі ўпершыню правядуць рэспубліканскую акцыю “Ноч у музеі” па аналогіі з мерапрыемствам “Ноч музеяў”, якое ўжо стала традыцыйным. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік.Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” праходзіць у сярэдзіне мая, прадастаўляючы наведвальнікам магчымасць убачыць прывычны музей у незвычайны час сутак і ў новай актуальнай падачы. Улічваючы значнасць для Беларусі маючага адбыцца хакейнага першынства, па ініцыятыве кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея (НММ) вырашана было арганізаваць яшчэ адзін арт-праект пад назвай “Ноч у музеі”.
Акцыі плануюць правесці з разбежкай у тыдзень. Да красавіка ў музеях павінны распрацаваць канцэпцыю новага мерапрыемства.
“Мы павінны крыху па-іншаму падаць новую акцыю. Напрыклад, выставіць экспанаты з музейных фондаў, якія раней не выстаўляліся, арганізаваць тэатральныя паказы. Магчыма, некаторыя ўстановы захочуць выкарыстаць хакейную тэматыку. Усе гэтыя пытанні яшчэ прапрацоўваюцца”, – удакладніў Васіль Чэрнік.
Прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі “Ноч у музеі” могуць установы культуры не толькі сталіцы, але таксама раённых і абласных цэнтраў. Здзіўляць жыхароў і гасцей Беларусі ўжо рыхтуюцца НММ, Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, Замкавы комплекс “Мір”, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Субяседнік не выключыў: калі акцыя “Ноч у музеі” выкліча вялікую цікавасць, у такім выпадку яна можа прэтэндаваць на статус штогадовай.