У абласным цэнтры стартаваў новы музычны праект «Гомель – маленькі Парыж …». На набярэжнай Сожа ў раёне Кіеўскага спуску па пятніцах, суботах і нядзелях будзе выступаць творчы дуэт вядомых выканаўцаў Зоі Гарынай (вакал) і Алега Ананьева (гітара).
Музыкі бясплатна прадставяць канцэртную праграму з розных накірункаў: джаза, эстраднай песні, папулярнага раманса.
– Нягледзячы на такую шырокую палітру стыляў, усе гэтыя творы ў адзінае цэлае аб’ядноўвае непаўторны голас і эмацыянальнае выкананне Зоі Гарынай, якая ўжо не раз скарала гледачоў сваёй самабытнай і разнастайнай творчасцю, а таксама бездакорны гітарны акампанемент Алега Ананьева, які адрозніваецца незвычайным і смелым прачытаннем музычнага матэрыялу, – распавялі ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
Праект будзе працаваць увесь жнівень. Пачатак у 18.00.