Увечары 10 красавіка ўсе жадаючыя сабраліся ў доме на Палескай, 52, каб паслухаць выступ гісторыка і псіхолага Анатоля Тараса. Час быў прызначаны на палову шостай, каб госці паспелі сабрацца, папіць гарбаты, паглядзець кніжкі, што прывёз аўтар з сабой.
Анатоль Тарас распавёў пра свае погляды на пераломныя моманты ў гісторыі Беларусі. Даследванні навукоўца выкладзены ў кнігах, прывезеных з сабой. Разам з тым гісторык адказваў на пытанні і каментарыі слухачоў.