Культаглядальніца “НЧ” Марыя Мартысевіч просіць чытацкай дапамогі ў выбары герояў для аўтарскай рубрыкі.
Шаноўныя чытачы! Магчыма, некаторыя з вас заўважылі публікацыі рубрыкі, якую мы ўмоўна назвалі “Новая генерацыя”. Задача, якую паставіла перад аўтаркай рэдакцыя, наступная: расказаць у шэрагу літаратурна-публіцыстычных партрэтаў пра дзеячаў пакаленьня 20-30 гадовых, іх унёсак у грамадскае і культурнае жыццё супольнасці, якую мы акрэсліваем як незалежніцкую, альтэрнатыўную.