Першая у гісторыі інтэрактыўнай рэканструкцыі падзей верасня 1939 года адбудзецца ў чацвер 17 верасня ў Гродна. У праграме, акрамя інтэрактыўнай рэканструкцыі падзей верасня 1939 году ў Гродна, якая мае назву “На крок ад заўтра” і ўзяць удзел у якой зможа ўзяць кожны прысутны, таксама прэзентацыя унікальных фота з гісторыі міжваеннай Гародні, музычна-вершаванае прадстаўленне “Сага пра Гародню” па матывах гарадзенскай лірыкі першай паловы ХХ ст.
Адбудзецца і першы ў гісторыі Гродна публічны беларуска-польскі “круглы стол”, удзел у якім возьмуць беларускія і польскія гісторыкі і публіцысты. Асноўныя пытанні, якія будуць вынесеныя на абмеркаванне.
Пачатак у 18.30.
Імпрэза адбудзецца па адрасе: вул. Будзёнага 48а, памяшканне ТАА “Палоніка” (зала ў дворыку будынка).