20.03.2017 | Культура У краіне

Каляндар культурнага гараджаніна выпусцілі ў Бабруйску

У арыгінальным выданні бабруйчане сабралі цікавыя падзеі месяца. Аўтары праекта – актыўныя гараджане – спадзяюцца, што такі фармат культ-абвесткі дазволіць і землякам, і гасцям культурнай сталіцы максімальна пагрузіцца ў артыстычнае жыццё горада.

кавер бел

Праект календара стаў лагічным працягам акцыі «Культурная сталіца Беларусі». Бабруйск, які атрымаў у гэтым годзе ганаровы статус услед за Маладзечна, мае намер стварыць у рэгіёне дзеючую культурную супольнасць. Адна з задач – актывізаваць мясцовыя грамадскія ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры. З гэтай мэтай актыўныя бабруйчане запусцілі свой унікальны праект «Культурны 3.0 Бабруйск», а з ім – і культурны каляндар.

Культура 3.0 – новы фармат працэсу тварэння і стварэння. Права і магчымасць кожнага паспрабаваць сябе ў ролі мастака, артыста, пісьменніка і, пачаўшы са старонак у сацсетках, стварыць супольнасць аднадумцаў. Гэта інфармацыйная прастора, якая дапамагае самім гледачам фармаваць тое мастацтва, якое блізка ім і падтрымліваць творчых людзей, якія жывуць у адным з імі горадзе.

Культура 3.0 – гэта адкрытыя платформы для абмену творчымі ідэямі з розных сфер, гэта супольнасці сэнсу, якія аб’ядноўваюць прафесіяналаў і аматараў, гэта даступнасць і павага адзін да аднаго, гэта не толькі эмоцыі, але і веды.

Культурны 3.0 Бабруйск – гэта горад, дзе кожны жадаючы можа падзяліцца сваёй творчасцю з гараджанамі, атрымаць зваротную сувязь і знайсці аднадумцаў.

Праект «Культурны 3.0 Бабруйск» – гэта Каляндар сучаснага культурнага гараджаніна. Для выгоды ён створаны ў друкаваным выглядзе, прадстаўлены на старонках у сацыяльных сетках і ў бліжэйшы час з’явіцца на сайце kultura03.by.

kaliandar_1Каляндар аб’яднае вялікую колькасць адукацыйных і забаўляльных праграм і сустрэч у фармаце 3.0. Гэта дазволіць самім гараджанам ўдзельнічаць у стварэнні мясцовага, рэспубліканскага і, магчыма, глабальнага культурнага поля.

Вопыт культурнага менеджменту ў гараджан немалы. Акустычныя вечарынкі, літаратурныя вячоркі, майстар-класы па рукадзеллю, танцах, маляванню, інавацыйныя форумы, фотакватэрнікі, модныя паказы і нават свой бабруйскі Pub Quiz – усё гэта актыўныя гараджане арганізуюць рэгулярна і самастойна. Пляцоўкамі для такіх праектаў становяцца кафэ, кавярні, клубы, фітнес-цэнтры і нават тэрыторыі гандлёвых аб’ектаў.

Адным з аўтараў праекта «Культурны 3.0 Бабруйск» стала Наталля Халанская, кіраўнік бабруйскага тайм-клуба «1387»:

– Статус «культурная сталіца» – гэта выдатная нагода, каб адкрыць наш горад як для сябе, так і для знешняга свету, паказаць унікальнасць Бабруйска і даць убачыць, што тут можна жыць і развівацца, а для наведвання цікавых падзей неабавязкова ехаць кудысьці далёка. З аднаго боку, мы прапануем бабруйчанам дзяліцца сваімі ідэямі і праектамі, а з другога боку, мы запрашаем у Бабруйск музыкаў, мастакоў, літаратараў, філосафаў, інжынераў і прадстаўнікоў іншых сфер, каб яны прадставілі свае праекты для нас, пашыралі наш кругагляд і натхнілі на новыя здзяйсненні.

Ініцыятары праекта «Культурны 3.0 Бабруйск» гатовыя дапамагчы ў арганізацыі сустрэч. Калі вы хочаце прэзентаваць для бабруйчан свой культурны праект (музыка, літаратура, тэатр і г.д.), запоўніце, калі ласка, Анкету. І да сустрэчы ў Бабруйску!

Аліна Рудзіна, PR-менеджэр і ўраджэнка Бабруйска з радасцю падтрымала ідэю «Культурны 3.0 Бабруйск»:

– У нас ёсць папярэднія дамоўленасці і планы на прыезд у Бабруйск прадстаўнікоў самых розных накірункаў: музыкаў, мастакоў, рэжысёраў, паэтаў і пісьменнікаў, крытыкаў, мастацтвазнаўцаў і г.д. Мы не толькі хочам, каб бабруйчане выйшлі за рамкі свайго горада, але і каб людзі мастацтва з розных рэгіёнаў Беларусі і з-за мяжы ацанілі самабытнасць Бабруйска і бабруйскай аўдыторыі. Акрамя таго, Бабруйск заўсёды быў вядомы людзьмі з сферы культуры, якія тут нарадзіліся, жылі і працавалі і, безумоўна, пакінулі свой след.

Ініцыятары праекта «Культурны 3.0 Бабруйск» плануюць, што вопыт і назапашаныя рэсурсы ў будучыні будуць выкарыстаныя і ў іншых гарадах Беларусі.

kaliandar_2

– У наступным годзе статус «Культурная сталіца» пяройдзе да іншага беларускага горада. Услед за ім адправіцца і праект «Культурны 3.0 Горад» разам з календаром, інфармацыйнымі пляцоўкамі і базай дадзеных людзей і праектаў, якія гатовыя дзяліцца сваёй творчасцю з жыхарамі культурнай сталіцы і падтрымліваць адзін аднаго.

Далучайцеся да «Культурнага 3.0 Бабруйска» у Вконтакте і Фэйсбуку, запрашайце сяброў і знаёмых, сачыце за падзеямі і атрымлівайце задавальненне ад культурнага жыцця ў родным горадзе!

Ужо сёння Каляндар культурнага гараджаніна можна знайсці ва ўстановах Бабруйска:

Хочаце падзяліцца каляндаром са сваімі калегамі-кліентамі? Пішыце kultura03.by@gmail.com і мы абавязкова дададзім вас у гэты спіс!

Партнёры:

Мы імкнемся зрабіць усё сустрэчы максімальна даступнымі як у фінансавым плане, так і ў фізічным. Таму будзем радыя як інфармацыйнай, так і матэрыяльнай падтрымцы!

Пішыце нам: kultura03.by@gmail.com


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика