Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
08.04.2011 | Асоба У краіне

Кастусь Ларкоў: “Маё жыццё пахне хлебам”

Tweet

Кастусь Ларкоў сваё жыццё вырашыў аддаць хлебу. Ён — прафесійны пекар, які з дапамогай булак, караваеў і пірагоў хоча нагадаць беларусам пра тое, што трэба любіць і шанаваць сваё. Акром таго, Кастусь вядзе ўнікальны блог, дзе збірае ўсю магчымую інфармацыю пра беларускітрадыцыйны хлеб, а таксама прымаўкі, песьні і вершы, дзе апяваецца Яго Вялікасць Хлеб.

Пекар Кастусь Ларкоў вельмі здзівіўся просьбе даць інтэрв’ю: “Добра, што хлеб яшчэ некага цікавіць, не ведаю, чым магу быць карысным, але вельмі хачу сваёй справай далучыцца да беларушчыны”, — кажа ён. Гэты хлопец — не толькі добры спецыяліст у сваёй справе, ён заснаваў у сеціве свой “хлебны” праект і збірае ўсю магчымую інфармацыю пра хлеб.


Кастусь Ларкоў

Аднойчы Кастусь спрабаваў звярнуць увагу на сябе, а дакладней, на свае вырабы, падчас правядзення хлебнай выставы, аднак сутыкнуўся з крытыкай, прычым з усіх бакоў. Яго кіраўніцтва папрасіла па магчымасці больш не выкарыстоўваць “апазіцыйныя прымаўкі” на боханах хлеба. А ў “Нашай Ніве” напісалі, што невядомы пекар адышоў недалёка ад аўтара шакаладнай Хатыні, напісаўшы на бохане хлеба выраз “Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада”. Але Кастусь не зважае на крытыку і працягвае рабіць сваю працу з задавальненнем.

— Адкуль з’явілася такая вялікая цікавасць да хлеба?

— Цяпер мая цікавасць нават большая, чым у 1997 годзе. Тады я вырашыў, што буду пекарам, і паступіў у Віцебскае кулінарнае вучылішча №16. Нечакана для сябе скончыў яго з чырвоным дыпломам. Колькі ў той час мной было перапечана пірагоў, аднаму Богу вядома. А яшчэ матулі, бо калі прыязджаў да дому ў Верхнядзвінск, то ўжо без выпечкі не абыходзілася. Цяпер дома гэтым рэдка займаюся, а на той момант суседзі, выходзячы з кватэраў, уздымалі насы ўгару, уцягвалі паветра і казалі: “Кастусь булкі пячэ”. Але пасля сканчэння вучылішча трохі расчараваўся ў прафесіі. Бо тыя ўмовы працы, у якіх я апынуўся, мякка кажучы, адрозніваліся ад умоваў працы прадпрыемстваў больш буйных гарадоў. Паступова ўсё змянілася да лепшага, і я вырашыў працягнуць адукацыю. У 2007 годзе скончыў Магілёўскі ўніверсітэт харчавання. Як тут ужо магчыма, з такой базай, надалей заставацца без цікавасці да хлеба… Усё! Вырашана канчаткова! Маё жыццё пахне хлебам!

— Які самы неверагодны бохан табе давялося спячы?

— Звычайна самае неверагоднае нараджаецца перад выставамі. Тады і розум свой накіроўваеш у той бок, каб здзівіць, каб людзі, калі гэта пабачаць, падумалі: “Няўжо гэта з цеста?”. На святах ураджаю можна сустрэць шмат выпечанай прыгажосці. І тут у кожнага пекара свае сакрэты, яны прыблізна ведаюць пра сакрэты адно аднаго, але дзяліцца імі з астатнімі не спяшаюцца. Вось і ў мяне ў свой час пыталі: “А з чаго зробленая буслянка, а з чаго буслы?”. — “З цеста”, — адказваў я і зусім не падманваў.

— Ты не толькі пячэш хлеб, але і актыўна прапагандуеш любоў да яго. Навошта? Усе ж ведаюць, што “хлеб над усім пануе”, калі “будзе хлеб, будзе і песня” ды “хто ў неба глядзіць, той без хлеба сядзіць”.

— Першапачаткова я хацеў скарыстаць сеціва, каб згуртаваць зацікаўленых адмыслоўцаў. І пекары, хоць і марудна, але ідуць на кантакт. Пішуць, дзеляцца досведам, цікавяцца, нават з іншых заходзяць. Больш актыўныя — звычайныя карыстальнікі сеткі, якім цешыць вока хлебная прыгажосць. Шмат тых, хто займаецца выпечкай хлеба ў хатніх умовах, цяпер гэта модна. Тыя звяртаюцца з пытаннямі, як дасягнуць аптымальнай якасці. Ну а кагосьці вабіць простае беларускае слова, выкладзенае на бохане хлеба. Звычайна, калі гэта выстава, людзі спыняюцца ля хлеба з надпісам, чытаюць, усміхаюцца, потым робяцца сур’ёзнымі і павольна адыходзяць. Цікава за гэтым паназіраць.

— Што можна пісаць на хлебе, а што не?

— Хлеб — прадукт асаблівы, на ім што заўгодна не напішаш, тут трэба мець выбіральны падыход да надпісаў. Хлеб — гэта праца, жыццё, радзіма. Чаму б пра гэта лішні раз не нагадаць? Быў выпадак, калі кіраўніцтва прасіла мяне зрабіць некалькі надпісаў на хлебе, далі свой тэкст, але раніцай убачылі боханы зусім з іншым, але адметным, нашым, беларускім. Што праўда, за такое свавольства на мяне ніколі не скардзіліся.

— Як да адмыслоўца пытанне — як выбраць добры бохан у краме, паводле якіх прыкметаў, акрамя свежасці?

— Дзякуй Богу, цяпер асартымент у хлебных аддзелах вельмі шырокі, але, на жаль, выгляд часта падманлівы. У кожнага віду вырабу свой пакупнік. Цяпер вельмі моднае, напрыклад, дыетычнае харчаванне, хапае хлебных вырабаў і гэтай скіраванасці. Але я на здароўе не наракаю, можа, таму, што ем традыцыйны жытнёва-пшанічны хлеб, зроблены не нейкім там хуткім спосабам, проста ў краме, а на прадпрыемстве, на сапраўднай заквасцы. У такога хлеба і колер, і водар, і смак асаблівы. Прайшоўшы шматгадзінны тэхналагічны ланцужок, увабраўшы ў сябе на кожным этапе толькі найлепшае, ён не можа быць нясмачным і не карысным. А калі ад’язджаю ў іншыя беларускія гарады, то аддаю перавагу таму хлебу, на этыкетцы якога пазначана, што зроблены ён па СТБ-639, што ў склад уваходзіць кваснае сусла, бульба і пажадана кмен. Мне здаецца, што хлеб з такім складам больш нагадвае той вясковы.

— Якое тваё ўлюбёнае выслоўе пра хлеб?

— Шмат цікавых прымавак пра хлеб можна сустрэць, самая распаўсюджаная — “Хлеб усяму галава”, але неяк не па-нашаму, ну рэжа ж вуха, значна лепшы беларускі адпаведнік “Хлеб у доме гаспадар”. Вершаў таксама шмат, ці не кожны паэт імкнуўся закрануць гэту тэму, але асабліва мне кранае душу верш Ларысы Геніюш:

Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,
на ручнік палажыўшы ўрачыста.
Хлеб — як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,
а ручнік, як іх сэрца — прачысты.

Хлеб і соль праз вякі, ўсклаўшы на ручнікі,
добрым людзям насустрач выносім.
Ўнукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны,
з працы мы, з чалавечых адносін.

Яшчэ большы ёсць скарб — стары песенны Край,
наша мова, што сэрца кранае,
гэты голас зямлі мы ад продкаў ўзялі
i нашчадкам яго захаваем.

Хлеб і соль, хлеб і соль праз цярпенні і боль
нёс народ наш рукамі ад плуга.
Тым, хто мову кране, нашу душу прыгне,
мы адплацім паводле заслугаў.

Плуг ў музеі спачыў, сяння іншы пачын
Беларуса па свеце праславіў.
Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць,
а сяброў стрэнем хлебам ласкава.

— Ты сам чакаеш прызнання сваёй працы?

— Сам хачу яшчэ да канца спасцігнуць традыцыі і болей даведацца пра беларускі хлеб. Таварыства аховы помнікаў Мінска неяк прапанавала далучыцца да іх у гэтай справе, хаця б у якасці кансультанта па тэхналогіі. Але пакуль далей за размовы не пайшло. Быў аднойчы цікавы выпадак. Шпацыруючы па вуліцы Янкі Маўра ў Мінску, здаля на адным з універсамаў убачыў намаляваны на шкле каравай. Звычайна звяртаеш на гэта ўвагу, каб падкрэсліць для сябе якія-небудзь элементы ўпрыгожання. Якое ж было маё здзіўленне, калі я там убачыў свой каравай. Дробязь, а прыемна, няхай мае правы і былі парушаныя, але ці ж гэта не прызнанне маёй працы?

Хлебны блог Кастуся Ларкова
Суполка “Хлеб у доме гаспадар” УКАНТАКЦЕ.

Апошняе ў рубрыцы:

Viktar Šalkievič
Афіша

Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.

Знакаміты гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч святкуе 60-годдзе. З гэтай нагоды свет пабачыў падвоены альбом “Viktar Šalkievič”, які падсумоўвае чарговы этап...

YYD_3246
У краіне

Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне

10 лютага ў Маладзечне прайшоў крэатыўны форум, на якім жыхары горада, а таксама архітэктары, дызайнеры, мастакі з усёй Беларусі прапаноўвалі свае ідэі...

pk_minsk_23_02_big
Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць неабыякавых жыхароў мінскага рэгіёна наведаць 23 лютага...

dsc_0203_1-a0wtt
Мастацтва

Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»

У Нацыянальным мастацкім музеі новая выстава. У чатырох залах 26 музейных рэстаўратараў выставілі ўзоры сваёй працы рознай ступені гатоўнасці. Побач...

Апошнія навіны

    Афіша
    Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.
    У краіне
    Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага
    Мастацтва
    Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»
    Беларусы свету Літаратура
    Успаміны Варлыгі, амерыканскія гісторыі і іншае
    Музыка
    Гурт “БезБилета” прэзэнтаваў новы альбом на касеце
    Афіша
    Ужо сёння! Адкрыццё Стральцоўскага фэсту! (+праграма)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    Беларуская мова
    Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    Грамадства
    Анкалогія. Гісторыя жанчыны, якая тройчы пабывала на мяжы жыцця і смерці
    Замежжа Кіно
    «Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран
    Літаратура
    Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют»
    Адукацыя
    Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку – 20 лютага
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Афіша

  • 16.02Фестиваль наук “Есть вопрос!”
  • 16.02Юбiлейны канцэрт да 60-годдзя барда і актора Вiктара Шалкевiча
  • 16.02Greenlandia & Open Space
  • 17.02Лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф
  • 17.02Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва”
  • 17.02Встреча с коллекционером Владимиром Богдановым в рамках временной выставки «Графика Германа Штрука»
  • 17.02«Вій. Докудрама»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    • Бяспека камеры назірання
    • Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Віктар Марціновіч: Колькі словаў пра “Прэм’еру” Горвата

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM