На шчодры вечар 13 студзеня ў вёску Семежава Копыльскага раёна завітаў дырэктар парыжскага прадстаўніцтва японскай газеты «Asani shimbun» Кунісуэ Норіто. Японец прыехаў, каб на свае вочы пабачыць унікальны абрад «Цары», які існуе з XVIII стагоддзя. Абрад ўтрымлівае ў сабе элементы каляднага карнавалу і народнай драмы. Ён характэрны толькі для гэтай вёскі.