Магілёўскае ТБМ запрашае ў падарожжа!
1 сакавіка: Шклоў – Александрыя – Копысь – Ляўкі
Дарагія сябры! У першы дзень вясны, 1 сакавіка, Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць чарговую вандроўку па маршруце Шклоў – Александрыя – Копысь – Ляўкі.
Падчас падарожжа мы наведаем краязнаўчы музей у Шклове і філіял літаратурнага музея Янкі Купалы “Ляўкі”. Акрамя наведвання музеяў, удзельнікі вандроўкі змогуць пачуць адказ на шэраг цікавых пытанняў, напрыклад:
1. Дзе на ўсходзе ВКЛ знаходзілася адзіная антырасійская цытадэль, якую падчас Паўночнай вайны не змаглі ўзяць войскі Пятра І?
2. Чым вядомы ў Маскве Клім Міхайлаў?
3. Хто такія “шклоўскія мудрацы”?
4. Што такое гаскала?
5. Якую ролю ў жыцці кінаактора Пятра Алейніка адыграў горад Шклоў?
6. Дзе знаходзіліся найбуйнейшыя кафельныя заводы на тэрыторыі Беларусі?
7. Дзе была зроблена мэбля для дачы Янкі Купалы ў Ляўках?
8. Якім чынам Янка Купала дапамог Якубу Коласу і яго сям’і ў пачатку вайны?
Калі вы цікавіцеся гісторыяй роднага краю, калі вы неабыякавыя да беларушчыны – далучайцеся!
Кантактныя тэлефоны:
Алег – 245-64-52 (МТС), 388-35-61 (Velcom)
Юрась – 627-19-52 (МТС)