27 і 28 верасня Жлобін сустракаў у сябе чарговы Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі – «Дажынкі-2013». Фестываль атрымаўся яскравым і, як заўсёды, злёгку вар’яцкім у сваёй разнастайнасці. Апроч багатай забаўляльнай праграмы, якая ўключае ў сябе традыцыйны парад, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мота-і сельгастэхнікі, кірмашы харчовай і тэкстыльнай прадукцыі, конкурсаў прыгажосці, беларускіх дранікаў і піва, музычных фестываляў і, вядома ж, узнагароджання працаўнікоў вёскі, асаблівую радасць у жлобінцаў і гасцей горада выклікаў конкурс падворкаў Гомельскай вобласці, на якім «майстры» ўпрыгожвання беларускіх сельскіх двароў праявілі ўсю сваю фантазію і вынаходлівасць, а разам з імі і арыгінальнасць у выкарыстанні падручных матэрыялаў для стварэння дызайнерскіх кампазіцый, якія выклікаюць па меншай меры смех, а часам і разумовы тупік. Адным словам, так званае мастацтва агратрэша на Дажынках у Жлобіне яшчэ на адну прыступку наблізілася да апагею сваёй творчай рэалізацыі.
Аляксей Сталяроў