У Музеі рэдкай кнігі, размешчаным у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ім.У.І. Ленина, сёння адкрываецца выстава “Мінулае Гомеля ў асобах”. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дырэкцыі ўстановы культуры.
Увазе наведвальнікаў прадставяць некалькі дзясяткаў унікальных сямейных фатаграфій гамяльчан канца XIX-пачатку XX стагоддзяў, а таксама кнігі з відамі старога Гомеля, прадметы мэблі і посуду таго часу.
Як адзначылі арганізатары, уся экспазіцыя падрабязна асвятляе гісторыю, жыццё і побыт Гомеля і гамяльчан на рубяжы пазамінулага і мінулага стагоддзяў, таму будзе цікавая не толькі спецыялістам, але і звычайным гараджанам. Фотаздымкі выставы, прадастаўленыя з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, былі добраахвотна перададзеныя ў свой час гэтайу гісторыка-культурнай установе жыхарамі горада над Сожам, пра што сведчаць дароўныя надпісы.
Уваход на выставу – бясплатны.
Юлія Лысенка, БелТА