1 ліпеня 2014 года ў бібліятэцы вёскі Несцяроўшчына адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза “На хвалях Медзазолу”. Госці вечара змогуць пачуць вершы і музычныя імправізацыі беларускага фры-джазмэну Віктара Сямашкі, а таксама песні ад кампазітара Максім Іўкіна (гурт “Балцкі Субстрат”) на словы беларускіх паэтаў.
Сярод наведвальнікаў канцэрту будзе праведзена віктарына на веданне роднага краю і гісторыі возера Медзазол, якое і сталася месцам натхнення для выступоўцаў. Найбольш кемлівыя атрымаюць цудоўныя прызы ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой адбываецца выступ творцаў.
Сустракаемся: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Несцяроўшчына, сельская бібліятэка.
Пачатак: а 16-й.
Уваход вольны.
Для даведкі:
Медзазол — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, у пары кіламетраў ад Несцяроўшчыны.
Плошча 3 км². Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 3 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 8 млн. м³. Плошча вадазбору 381 км². Пляж. Чарніцы. Музыка!
Шукайце нас тут:
54.956748, 28.002090
54°57’24.3″N 28°00’07.5″E
тэл: 29-248-7002, 29-551-3335