У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі сёння адкрыецца выстава “Лялечны сусвет” паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вядучы навуковы супрацоўнік Алена Грабоўская.
Фота з архіву
Мерапрыемства прысвечана Дню беларускай лялькі, які штогод адзначаецца 16 лістапада. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 200 аўтарскіх, абрадавых, сучасных лялек і казачных персанажаў. На выставу запрошаны щмелыя майстрыхі. Яны навучаць наведвальнікаў рабіць “матанки”, якія лічыліся сямейнымі абярэгамі. Сваю назву лялькі атрымалі таму, што ў даўніну іх маталі толькі з нітак.
“Мы хочам адрадзіць традыцыю нашых продкаў Калі быў прыбраны ўвесь ураджай, жанчыны ў вёсках браліся за стварэнне лялек Іх нельга было шыць або рэзаць, а толькі змотваць з нітак Яны лічыліся абярэгамі на любы выпадак жыцця .. На дабрабыт, сямейнае шчасце, добры ўраджай, здароўе. Затым майстрыхі ладзілі вясёлыя вячоркі і выбіралі лепшую ляльку, “- распавяла Алена Грабоўская.
Падобную атмасферу паспрабуюць узнавіць і ў краязнаўчым музеі. У прыватнасці, пасля завяршэння майстар-класаў госці выставы выберуць лепшую самаробную ляльку. Таксама наведвальнікам пакажуць і раскажуць, як вырабляюцца модныя і дарагія лялькі Тыльды.
Выстава “Лялечны Сусвет” у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі будзе працаваць да 20 снежня.
Аляўціна Чарнаволава, БелТА