Пабачыў свет зборнік аналітычных эсэ “Невядомая Беларусь”.
У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і ментальнасць яе насельнікаў. Гэта — краіна, убачаная вачыма не толькі беларусаў, але і нашых суседзей, палякаў і расейцаў.
Аўтары кнігі — вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменнікі і гісторыкі, польскія і расейскія даследчыкі, а таксама публічныя асобы. Сярод іх Алесь Анціпенка, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Аляксей Сіманаў, Рышард Радзік і іншыя.
У 2005 г. кніга была перакладзеная і выдадзеная ў Расіі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню.