Шаноўныя сябры!
МГА “Гісторыка” шчыра запрашае вас 19 верасня 2009 г. на экскурсію па гістарычных мясцінах Рагачова і на песенны фэст, прысвечаны ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Арганізуецца цэнтралізаваны выезд з Менска на ўтульным аўтобусе а восьмай гадзіне раніцы.
Месцы збору для тых, хто будзе дабірацца з іншых гарадоў альбо спынам:
13:00, музей народнай славы – экскурсія,
18:00, замкавая гара – песенны фэст.
Усе, хто паведаміць пра сваё жаданне далучыцца да экскурсіі загадзя, атрымаюць каляровы буклет. :)
Дадатковая інфармацыя:
+375 29 537 64 14 Ханна