Творчая сустрэча з Антонам Астаповічам і Юрыем Жыгамонтам адбудзецца 4 красавіка ў бібліятэцы імя Я. Коласа ў Наваполаку. Арганізатары сустрэчы – Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры сумесна з суполкай «Рубон» Наваполацкай філіі ТБМ і бібліятэкай імя Я. Коласа.
Падчас імпрэзы госці і ўдзельнікі абмяркуюць тэму гісторыка-культурных каштоўнасцяў Полаччыны, іх ахову і магчымасці інтэрпрэтацыі.
Сустрэча будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”. Пачатак а 13.00.